Знайсці
12.02.2020 / 15:0838РусŁacБел

МЗС Расіі: Афіцыйная Варшава зайгралася

Прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава ў інтэрв'ю Першаму каналу пракаментавала артыкул польскага пасла ў Берліне Анджэя Пшылебскага пра тое, што СССР нібыта зрабіў немагчымым супраціў нацысцкай Германіі, акупаваўшы Польшчу ў 1939 годзе. Запіс даступны на сайце канала, піша lenta.ru

На думку Захаравай, словы дыпламата можна кваліфікаваць як заявы пра тое, што Савецкі Саюз акупаваў сам сябе. «Афіцыйная Варшава зайгралася!» — падкрэсліла Захарава, адзначыўшы, што кажа ў гэтым выпадку не пра ўсіх грамадзян Польшчы.

Захарава таксама распавяла, што, паводле інфармацыі МЗС, польскія праўладныя структуры нядаўна правялі нараду па пытанні нейтралізацыі матэрыялаў і гістарычных фактаў аб Другой сусветнай вайне, якія распаўсюджвае Масква. «Думаю, што, на жаль, мы шмат яшчэ што пабачым. Але нам ёсць чым адказаць», — дадала яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера