Знайсці
12.02.2020 / 15:0646РусŁacБел

«Гаварыце па-руску, а то выклічу ахову!» Дзве версіі канфлікту ў краме «Камунаркі»

Мінчук Арамаіс Міракян падзяліўся гісторыяй, якая адбылася з ім у фірмовай краме «Камунаркі» на вуліцы Чырвонай. Па словах хлопца, касірка не змагла абслужыць яго па-беларуску, а пасля яшчэ пагражала выклікаць ахову.

Ілюстрацыйнае фота.

«Падыходжу, пытаю: гарбата фруктовая ёсць?

— Говорите по-русски, у нас два государственных языка.

— Я з вамі не па-кітайску і не па-чэску, а на адной з дзяржаўных моў.

— Я сейчас вызову охрану!

— Дайце кнігу скаргаў і паклічце адміністрацыю.

Адміністратарка вельмі выбачалася. Я заўжды слупянею ад хамства, але ліст кіраўніцтву «Камунаркі» я накірую абавязкова», — напісаў Міракян у фэйсбуку.

У краме-кавярні «Нашай Ніве» расказалі сваю версію тых падзей. Па словах адміністратаркі, калі прадавачка не зразумела, што ад яе хочуць, яна папрасіла патлумачыць.

«Яе засмуціла слова «гарбата». Я казала персаналу: вы ж ужо вывучыце «гарбату» і «каву»! Але яна неяк разгубілася.

Потым падышла я, спытала, чым магу дапамагчы. Абслужыла яго вельмі ветліва. Спытала, можа, цукар патрэбны, размаўляла з ім на беларускай мове. Словы прадавачкі пра ахову я не чула. Падышла, калі ўжо пакупнік патрабаваў кнігу скаргаў», — каментуе адміністратарка.

Яна дадае, што пасля здарыўся іншы інцыдэнт. Арамаіс з двума сябрамі засталіся ў кавярні, сядзелі там тры гадзіны, гучна размаўлялі і мацюкаліся.

«Вельмі гучна смяяліся. Мы цярпелі гэта. А потым да нас прыйшла пастаянная пакупніца. Узяла кубачак кавы, пірожнае і села за столік. Падышла да іх і зрабіла заўвагу, што яны непрыгожа сябе паводзяць у кавярні. А потым нам сказала: як вы гэта церпіце, у такіх выпадках выклікаюць ахову. Але мы аховай не пагражалі», — кажуць у «Камунарцы».

Арамаіс не адмаўляе: было, гучна размаўлялі, наведніца паскардзілася. Але, запэўнівае, ахову касірка хацела выклікаць праз беларускую мову.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031