Знайсці
21.02.2020 / 16:483РусŁacБел

Крама Xiaomi абвясціла святочныя зніжкі на сотню прадуктаў. Глядзіце, што па чым

Афіцыйная інтэрнэт-крама Xiaomi зніжае цэны перад святамі. Сто высокатэхналагічных прадуктаў — ад асадак да сістэм разумнага дома — можна прыдбаць са зніжкамі да 25%. Давайце паглядзім, чым асаблівым можна парадаваць сябе і блізкіх.

Фен для валасоў Xiaomi Mi Ionic Hair Dryer — 92,65 рубля (зніжка 15%)

Кампактная, але магутная прылада з трывалым софт-тач корпусам. Фен абсталяваны японскім маторам і датчыкамі тэмпературы. Падчас карыстання яны аналізуюць тэмпературу ў памяшканні і абіраюць аптымальную тэмпературу гарачага паветра. 

Адвёртка Xiaomi x Wiha Precision Screwdriver — 58,65 рубля (зніжка 15%)

Набор складаецца з універсальнай ручкі і 24 біт. Падыходзіць не толькі для дробнага хатняга рамонту — можа замяніць і прафесійныя інструменты. Пры дапамозе насадак, што ўваходзяць у набор, вы зможаце разабраць, а пасля паспяхова сабраць практычна любую тэхніку любога брэнда. 

Набор датчыкаў разумнага дома Mi Smart Sensor Set — 189,05 рубля (зніжка 5%)

Такі набор датчыкаў дазваляе зрабіць свой дом тэхналагічна прасунутым і шмат у чым самастойным. У камплект уваходзяць датчыкі адчыняння-зачынення дзвярэй і вокнаў, датчык руху, шматфункцыянальная кнопка і модуль разумнага дома. 

Пры дапамозе такой сістэмы можна наладзіць уключэнне святла па руху, напрыклад, пры адчынянні ўваходных дзвярэй. Датчыкі адчыняння вокнаў і дзвярэй могуць быць карысныя пры выкарыстанні кандыцыянера, ачышчальніка і ўвільгатняльніка паветра. 

Акуляры камп’ютарныя Xiaomi Mi Computer Glasses (Black) — 41,65 рубля (зніжка 15%)

Гэтыя акуляры створаны адмыслова для працы за камп'ютарам. Лінзы здольныя блакаваць да 99% ультрафіялетавага святла і 35% сіняга святла, чым памяншаюць рызыку ўтварэння катаракты. 

Мультыварка Xiaomi Mi Induction Heating Rice Cooker — 227,05 рубля (зніжка 5%)

Такая кампактная і карысная ў гаспадарцы рэч можа кіравацца з тэлефона. Мультыварка выраблена з матэрыялаў, якія не выклічуць алергію і не паўплываюць на смак ежы. Таму можна быць спакойным за свае кулінарныя шэдэўры.

Разумныя вагі Mi Body Composition Scale 2 — 63,20 рубля (зніжка 20%)

Для тых, хто сочыць за сваім здароўем. Разумныя вагі ўмеюць вымяраць да 12-ці розных параметраў: працэнт касцяной, мышачнай, тлушчавай тканіны, працэнт вады ў арганізме, індэкс масы цела і многае іншае. 

Вагі запамінаюць да 16-ці карыстальнікаў, што дазваляе ўсёй сям'і сачыць за статыстыкай і здароўем свайго цела.

Разумны імбрык Mi Electric Kettle — 85,50 рубля (зніжка 10%)

Імбрыкам можна кіраваць пры дапамозе смартфона па Bluetooth і абіраць розныя рэжымы ды тэмпературы. Таксама прылада мае функцыю падтрымкі патрэбнай тэмпературы да 12 гадзін.

Настольная лямпа-начнік Xiaomi Mi Bedside Lamp 2 — 89,10 рубля (зніжка 10%)

Разумны гаджэт для тых, хто хоча кіраваць атмасферай у доме. Лямпа кіруецца праз тэлефон, умее мяняць цеплыню і яркасць святла. Можна абіраць любы з 16 мільёнаў колераў. Лямпа падтрымлівае рэжым святламузыкі, а таксама галасавое кіраванне. 

Аўтаматычны парасон Xiaomi Automatic Umbrella Black — 53,10 рубля (зніжка 10%)

Адзіная, напэўна, рэч з топа, якой немагчыма кіраваць праз тэлефон, але не менш тэхналагічная. Усе дэталі парасона выраблены з матэрыялу, што не баіцца іржы. А ў якасці тканіны выкарыстоўваецца матэрыял UVtex FABRICS са спецыяльным пакрыццём, якое аднолькава добра абараняе не толькі ад дажджу, але і ад сонечных промняў. 

Разумная зубная шчотка Mi Electric Toothbrush — 71,20 рубля (зніжка 20%)

Гэтую зубную шчотку можна наладзіць праз мабільны дадатак. Задаць, напрыклад, працягласць чысткі зубоў. Праграма аналізуе кожную працэдуру і выстаўляе адзнаку па 100-бальнай шкале.

Яшчэ больш акцыйных прапаноў шукайце ў інтэрнэт-краме Xiaomi.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031