Знайсці
12.02.2020 / 09:0411РусŁacБел

У Літве на спецвучэннях зніклі пяцёра разведчыкаў. Яны не ведалі пра іх завяршэнне і працягвалі паспяхова хавацца

flickr.com

У Літве ў час вучэнняў, што прайшлі з 4 па 6 лютага, зніклі пяцёра вайскоўцаў тэрміновай службы з разведвальнага падраздзялення, паведамляе Postimees.

Пазней высветлілася, што салдаты проста не атрымалі паведамленне аб завяршэнні вучэнняў і хаваліся ад усіх іншых таварышаў па службе, якіх паслалі на пошукі.

Прэс-сакратар Сіл абароны Літвы Лайміс Брацікас сказаў, што былі разгорнуты пошукі, нават перажывалі, што магло адбыцца нешта нечаканае. А «зніклыя» салдаты нават не падазравалі, што вучэнні ўжо прайшлі. Думаючы, што ацэньванне яшчэ працягваецца, яны вырашылі хавацца ў лесе. Яны змаглі паспяхова схавацца як ад службовых сабак, так і ад верталёта.

«Яны перасоўваліся ў лесе без кантактаў і заставаліся незаўважанымі 24 гадзіны, — удакладніў Брацікас. — Вучэнні ваенных следчых асаблівыя, паколькі іх рыхтуюць да непрыкметнага выканання заданняў. На гэты раз яны змаглі паводзіць сябе так даўжэй, чым было патрэбна».

Прэс-сакратар адзначыў, што навыкі выжывання салдат былі ацэнены на выдатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930