Знайсці
11.02.2020 / 18:05РусŁacБел

Пад Баранавічамі трактарыст выкапаў косткі, але ад граху далей закапаў у іншым месцы. А цяпер раскаяўся

У міліцыю Баранавіцкага раёна 10 лютага звярнуўся рабочы. Ён расказаў, што ў полі каля вёскі Малая Сваротва знайшоў чалавечыя косткі, піша БелТА.

Па шчырасці, ён заўважыў іх яшчэ паўгода таму, але тады пра знаходку нікому не паведаміў, а закапаў косткі ў іншым месцы.

Цяпер жа вырашыў падзяліцца інфармацыяй з праваахоўнікамі.

«Эксперт пры аглядзе касцяных фрагментаў папярэдне вызначыў, што ім больш за 70 гадоў. Для высвятлення, якой колькасці людзей належаць парэшткі, а таксама іх даўнасці прызначаная медыка-крыміналістычная экспертыза, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток. — Па словах мясцовых жыхароў, на тэрыторыі, дзе знайшлі косткі, раней знаходзіліся могілкі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930