Знайсці
11.02.2020 / 17:589РусŁacБел

Кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч падумвае паказваць на новым тэлеканале прэс-канферэнцыі ў жывым эфіры

Генеральная дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч падзялілася ўражаннямі ад нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Ірына Акуловіч у цэнтры

«Я вельмі падрабязна дакладвала прэзідэнту пра перспектывы развіцця БелТА, працы ў сацыяльных сетках, месенджерах, стварэння мультымедыйных праектаў», — патлумачыла яна свайму інфармагенцтву.

Па яе словах, БелТА гатова далучыцца да працы па стварэнні новага інфармацыйнага тэлеканала.

«Мы можам удзельнічаць у гэтым канале. Таму што на сёння ўжо ствараем праекты, у якіх ёсць гук, відэа. Мы будзем думаць пра тое, каб развіваць відэакірунак і стаць у тым ліку часткай інфармканала.

Ёсць магчымасць падумаць пра тое, каб з нашага прэс-цэнтра ішлі прамыя трансляцыі на навінавы інфармацыйны канал», — патлумачыла Акуловіч.

Сёння ў прэс-цэнтры БелТА праводзілі сустрэчу пад назвай «Аб перспектывах будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці». Днямі ладзілі мерапрыемства «Інавацыйная экасістэма: стратэгія для краіны».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930