Знайсці
11.02.2020 / 15:231РусŁacБел

Пракурор патрабуе па 7 гадоў зняволення для анархістаў Емяльянава і Комара

Фота Надзеі Бужан

На працэсе над актывістамі анархісцкага руху Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам, які з 6 лютага праходзіць у Савецкім раённым судзе Мінска, пачаліся судовыя спрэчкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяржаўны абвінаваўца Максім Сеніў заявіў суду, што лічыць даказанай віну Мікіты Емяльянава і Івана Комара ў пашкоджанні будынкаў Мінскага следчага ізалятара і Мінскага гарадскога суда паўторна і ў складзе групы, а таксама ў вырабе, захаванні і перавозе небяспечнага прыстасавання.

Будынак «Валадаркі» паводле пракурора ёсць гістарычнай культурнай каштоўнасцю, што прадугледжвае больш цяжкую адказнасць. У выніку пракурор Сеніў папрасіў суд пакараць актывістаў 7 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы доказамі віны актывістаў ёсць відэазапісы, паказанні сведак і даныя экспертыз.

У судзе Мікіта Емяльянаў прызнаў віну часткова, Іван Комар цалкам не прызнаў віны ў нападзе на будынкі, хаця і не адмаўляў, што здымаў на відэа напад Емяльянава на «Валадарку».

Таксама Іван Комар на працэсе сказаў, што падчас следства яго збівалі, каб атрымаць патрэбныя паказанні. Абодва актывісты назвалі мэтай праведзеных акцый салідарнасць са Змітром Паліенкам ды іншымі палітвязнямі.

Судзяць анархістаў, якія няўдала спрабавалі дакінуць «кактэйль Молатава» да Валадаркі. Шкода — 1,5 рубля ФОТЫ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930