Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2020 / 14:37 27

На базе БТ створаць новы афіцыйны тэлеканал навінаў, амаль як Euronews. Ці нават BBC

Павялічыць выяву

Іван Эйсмант

У Беларусі створаць новы навінавы тэлеканал. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пасля нарады ў Лукашэнкі з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ, перадае БЕЛТА.

«Размова ішла аб стварэнні навінавага тэлевізійнага канала ў фармаце работы Белтэлерадыёкампаніі. Ён будзе створаны ў гэтым годзе і пачне працу калі не ў канцы года, то ў пачатку наступнага», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

«Я разглядаў бы гэты праект як праект ўсіх дзяржаўных СМІ, — сказаў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. — Гэта будзе, як мы пакуль бачым, тыповы навінавы інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал. Можна параўнаць, напэўна, з Euronews, можа быць, з BBC, хай гэта нясціпла, пакуль мы яшчэ не стварылі яго. Як мы мяркуем, вяшчаць ён будзе з 7.00 да 24.00. Будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі, Агенцтва тэленавін. Гэта будзе асобная кнопка. І ён будзе працаваць ва ўвязцы з пашыранай інтэрнэт-дырэкцыяй Белтэлерадыёкампаніі, якую таксама вось-вось чакаюць вялікія рэформы. Усе нашы прапановы былі падтрыманыя. І цалкам магчыма, што ў найбліжэйшы час у нашай краіне з'явіцца яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-партал. Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту».

NN.by

0
666 / адказаць
11.02.2020 / 22:28
Идите в колхоз работать, нахрен не надо ваше ты и вы
3
Cepro / адказаць
12.02.2020 / 08:45
Таки вот
Ну, верит он, что кто-то смотрит и слушает его телепропагандонов. Наивный.:))

Паверце, глядзяць, і даволі многія. Менавіта таму і патрэбная нармальная прабеларуская аналітыка, бо, на вялікі жаль, светапогляд гэтых гледачоў фарміруецца расійскімі навінамі і салаўёўскімі фрык-шоу, бо думаць самастойна яны ўжо наўрад ці навучацца.

https://nn.by/?c=ar&i=245926
0
Літовец / адказаць
12.02.2020 / 16:32
Дзяржаўны тэлеканал гэта проста нізкаякасны рупар прапаганды, як яго не пераназаві.
Іх час сыходзіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29