Знайсці
11.02.2020 / 13:411РусŁacБел

Экс-міліцыянт у Пружанах атрымаў 7 гадоў калоніі за п'янае ДТЗ з загінулым. Маральную шкоду заплаціць райаддзел

11 лютага ў Пружанах вынеслі прысуд былому супрацоўніку міліцыі, які абвінавачваўся ў п'яным ДТЗ з загінулым і пакіданні ў небяспецы, паведамляе Tut.by.

Экс-міліцыянт прызнаны вінаватым і ў парушэнні ПДР у стане ап'янення, які пацягнуў смерць чалавека, і ў пакіданні ў небяспецы — і яму прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму, пяці гадоў пазбаўлення правоў, а таксама штрафу ў 300 базавых велічыняў (8,1 тыс. рублёў).

Маці загінулага пешахода атрымае ад УУС Брэсцкай вобласці — ўладальніка службовага аўтамабіля, якім быў учынены наезд, — 20 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Былы капітан міліцыі, 44 гадовы Сяргей Пухнарэвіч 18 чэрвеня мінулага года каля 22.45 непадалёк ад вёскі Ласасін на службовым аўтамабілі збіў мужчыну, які ляжаў на краі праезнай часткі, і з'ехаў з месца аварыі. Пацярпелага знайшлі аднавяскоўцы. Яны паведамілі пра гэта ў міліцыю і выклікалі хуткую. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр у бальніцы.

Абвінавачаны не прызнаў віны ні па адным з пунктаў абвінавачання — маўляў, не піў і нікога не збіваў.

Следства выявіла, што наезду папярэднічала мерапрыемства са спіртным сярод мясцовых супрацоўнікаў міліцыі. Усе яны стаялі ў судзе на адным: алкаголь на стале быў, бачылі, што Пухнарэвіч сабе наліваў, — але ці піў, ніхто не ўпэўнены. Двое калегаў, паводле следства, бачылі, што Сяргей сядаў за руль службовага аўтамабіля, але яны яму не перашкаджалі і ў аператыўна-дзяжурную службу не паведамлялі, вынікае з матэрыялаў. Абодва ў міліцыі ўжо не працуюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера