Знайсці
11.02.2020 / 11:5426РусŁacБел

Лукашэнка: Калі мне кажуць, што Маркаў сядзіць на платформе ОРТ, я гэтага нават не разумею

Аляксандр Лукашэнка чакае ад дзяржаўных СМІ большай вастрыні, аператыўнасці і ўласнага кантэнту. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часцяком у эфіры дзяржаўных СМІ не хапае вастрыні і аператыўнасці.

Акрамя таго, падкрэсліў ён, ім ужо час адыходзіць ад замежных платформаў.

«Далёка не ўсё, што там ёсць, добрай якасці. Трэба больш сваёй тэлепрадукцыі, — сказаў кіраўнік краіны. — Калі мне кажуць, што Маркаў (кіраўнік АНТ Марат Маркаў) сядзіць на платформе ОРТ, я проста гэтага нават не разумею.

Наша прастора, наша тэлебачанне, наш тэлевізар, наш канал АНТ (і нядрэнны) — час ужо вырашыць галоўную праблему: гэта наша. А калі хто-небудзь хоча сюды прыйсці — калі ласка, як мы туды.

Плаціце грошы, спытайце дазволу, дайце свой тавар, прадукт, мы паглядзім — можа быць.

Гэта ваш найпершы абавязак».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930