Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2020 / 11:44 24

У Франака Вячоркі ў аквапарку знік халат. Адміністрацыя выклікала міліцыю

Павялічыць выяву

Разборкі ў аквапарку, фота з фэйсбука Франака Вячоркі.

У аквапарку «Лебядзіны» наведнікам прапаноўваюць халаты і ручнікі. Аднак не ўсе ведаюць, што іх пасля трэба здаваць. Праз гэта ў журналіста і блогера Франака Вячоркі адбыўся канфлікт з адміністрацыяй установы. У вынік ўмяшалася міліцыя. 

Здарэнне адбылося ў нядзелю 9 лютага. Вячорка назваў сітуацыю «трэшавай»

«На ўваходзе ўсім даюць халаты і ручнікі, па змоўчанні. Ніякіх распісак і вусных папярэджанняў, што гэтыя чортавыя халаты трэба здаць і за імі пільна сачыць, каб не дай бог. Так сталася, што нехта пераблытаў, ці ўзяў, ці пераклаў нашы халаты (мой і іншых небарак) — пра што мы сказалі адміністратарам на выхадзе. Відавочна, халаты недзе ляжаць, і наўрад ці нехта гэтыя не першай свежасці халаты будзе выкрадаць», — напісаў Вячорка ў сваім фэйсбуку. 

Павялічыць выяву

Франак Вячорка вядомы як спецыяліст па сацыяльных сетках і новых медыя.

Ахоўнік кажа: «Без праблем, я пагляджу камеры». Праз 30 хвілін вяртаецца: «Не, я не магу вам дапамагчы па тэхнічных прычынах… Таму вы напішыце распіску, прыкладзіце пашпарт, і ўсё». Гляджу распіску: «Я, такі такі, кампенсую кошт халатаў…» Я ў шоку. Усе ў шоку. Ясна, што пісаць яе адмовіліся», — піша Вячорка.

Аднак адміністрацыя аквапарка запатрабавала кампенсаваць кошт згубленых халатаў.

Непаразуменні паміж наведнікамі і адміністрацыяй установы прывялі да таго, што супрацоўнікі аквапарка выклікалі міліцыю.

Міліцыянеры пасля дзвюх гадзін разбіральніцтваў прапанавалі супрацоўнікам аквапарка і наведнікам напісаць заявы. Але і тыя, і тыя пісаць іх у выніку не сталі, а знайшлі кампрамісны варыянт: наведнікі, у якіх зніклі халаты, напісалі тлумачэнне для аквапарка, чаму так адбылося. 

Франак Вячорка абураны нават не тым, што выклікалі міліцыю, а тым, што аквапарк не папярэджвае пра поўную адказнасць наведнікаў за ручнікі і халаты.

Адміністрацыя аквапарка тлумачыць сітуацыю наступным чынам:

«Усіх гасцей адміністратары-касіры папярэджваюць аб тым, што халат і ручнікі неабходна вярнуць пры выхадзе. Гэта таксама прапісана ў правілах наведвання аквапарка: «Халат, ручнікі, выдадзеныя на ўваходзе, павінны быць прад’яўленыя і здадзеныя пры выхадзе. У выпадку згубы ці псавання вяртаецца кошт ручніка ці халата ў адпаведнасці з прэйскурантам».

Гэтая ж інфармацыя ўказаная і на сайце ўстановы.

Павялічыць выяву

«Калі вы бераце нейкую рэч у карыстанне, лагічна, што вы павінны вярнуць яе назад. Канкрэтна гэтаму наведніку мы прапанавалі тры варыянты выйсця з сітуацыі.

Наведнік мог вярнуцца на тэрыторыю спа і самастойна пашукаць згублены халат. Мог аплаціць кошт згубы. Ці трэці варыянт: наведнік піша распіску аб тым, што ён абавязаны аплаціць кошт халата, калі адміністрацыя аквапарку не знойдзе яго пасля закрыцця ўстановы. Ад усіх трох прапанаваных варыянтаў наведнік адмовіўся, папрасіў сам выклікаць міліцыю. Таму разбіральніцтва зацягнулася», — тлумачыць адміністрацыя.

Што тычыцца скаргі Франака Вячоркі наконт таго, што можна было б зрабіць скрынкі для захавання халатаў або прысвоіць нейкія нумаркі ці прышыць чыпы, каб нельга было незаўважна вынесці іх з зоны, адміністрацыя адказвае:

«Для халатаў на тэрыторыі водна-тэрмальнай зоны арганізаваны вешалкі і падсветка зоны захоўвання. Акрамя таго, ёсць інфармацыйныя шыльдачкі з указаннем правілаў наведвання і вяртання арэндных халатаў. Гэта сусветная практыка: наведнікі водных комплексаў, гатэляў, спорткомплексаў, — усе вяртаюць ручнікі-халаты і іншы інвентар пасля аказаных паслуг», — запэўніваюць у аквапарку.

НТ

3
Реальный / адказаць
12.02.2020 / 10:07
LitvinM, 50 000, а не 5 000. Американский госпиталь, белорусский аквапарк... И там, и там в полном "шоколаде" и недоумении... Читая такие новости, понимаешь, что Франак - очередной хорошо пристроенный папочкой недоумок.  
0
Common Sense / адказаць
13.02.2020 / 06:27
Ці абʼяўлен збор сродкаў на выплату кошта халата?
0
Common Sense / адказаць
13.02.2020 / 15:31
Што змагар рабіў ў аквапарку?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29