Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2020 / 10:59 10

ТАСС: Беларусь пачала забіраць тэхналагічную нафту з «Дружбы»

Павялічыць выяву

Беларусь адбірае тэхналагічную нафту для нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) з трубаправода «Дружба», паведаміў ТАСС са спасылкай на «Белнафтахім».

У канцэрне заявілі, што адбіраюць нафту, не задзейнічаную ў транзіце заходнім спажыўцам, і патлумачылі, што гэта адбываецца з-за «адсутнасці паставак ранейшых аб'ёмаў нафты».

«Гэта наша нафта, яна знаходзіцца ў нашых трубах на нашай тэрыторыі», — сказаў прадстаўнік канцэрна.

Паводле яго слоў, усё выконваецца так, каб не паўплываць на аб'ёмы прапампоўвання транзіту і не знізіць ціск. У канцэрне таксама адзначылі, што расійскі бок быў праінфармаваны.

«Транснафта» пацвердзіла, што атрымала апавяшчэнне. Як адзначылі ў кампаніі, гэта не акажа ўплыву на транзіт з Расіі, але прывядзе да зніжэння прапускной здольнасці на самі беларускія НПЗ. «З нагоды выкарыстання беларускімі НПЗ тэхналагічнай нафты з нафтаправодаў для перапрацоўкі — нас пра гэта праінфармавалі нашы беларускія партнёры. На транзіце праз Беларусь гэта пакуль ніяк не адбілася. Гэта зніжэнне прапускной здольнасці на самі беларускія НПЗ», — сказаў прадстаўнік «Транснафты».

0
любите родину мать вашу / адказаць
11.02.2020 / 17:06
"ТАСС: Беларусь начала отбор..." а што такое "ТАСС"? раней гэта было "Тэлеграфнае Агенства Савецкага Саюзу". а цяпер што значаць гэтыя літары? пагугліў і... нічога. нічога яны не значаць. акрамя таго, як - "Тэлеграфнае Агенства Савецкага Саюзу"! раней савецкі саюз складаўся з 15-ці рэспублік. больш-меньш роўных. а цяпер "савецкі саюз" - толькі расея. з такой жа нязьменнай імперскай, акупантскай, савецкай палітыкай! і час на гэта ніяк не ўплывае: здаецца, страляліся тыя савецкія бонзы, з вокан кідаліся, атруту прыймалі... так памерлі сваёй сьмерцю, ад старасьці і хваробаў! аднак жа - не, жыве савецкая справа і цяпер! як быў "ленін - жывее всех жывых", так і застаўся. толькі цяпер яго называюць інакш. а хіба ж можна пабудаваць што новае з тым, хто "жыве мінулым"? пытаньне рытарычнае... а мы - узяліся "будаваць". вось, цяпер сербанём мы а гэтай "будоўлі" - як мае быць! ды каб толькі мы - і дзецям яшчэ застанецца!
0
шлёма / адказаць
11.02.2020 / 17:20
Получается, что мы пока не будем пользоваться нефтепроводом. И нефть пока на НПЗ регулярно не поступает, вот и вынуждены забрать свою нефть из нефтепровода.
1
litwin / адказаць
11.02.2020 / 17:24
Владимир123,

вы нас рабавалі шмат рокаў , зараз наш чарод ! Super !!
Грабёж?

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29