Знайсці
11.02.2020 / 10:312РусŁacБел

Даляр ужо 2,19. Гэта чатырохгадовы максімум

На таргах у Мінску 11 лютага даляр ЗША працягнуў рост. У пачатку сесіі амерыканская валюта вырасла на 0,0077 да 2,1924.

Гэта чатырохгадовы максімум. На таргах 10 лютага 2016 года быў пастаўлены абсалютны рэкорд: 2,2069 (з улікам пазнейшай дэнамінацыі), 16 лютага 2016 г. было 2,19. Пасля амерыканская валюта толькі зніжалася, часам падаючы да 1,8525 (у маі 2017 года)

Год таму, 4 студзеня, таксама быў адзін з пікаў умацавання амерыканскай валюты, тады курс склаў 2,1788 рубля і цягам 2019 года курс даляра не ўздымаўся вышэй за 2,17 рубля.

1 студзеня 2020 года даляр каштаваў 2,1085.

Шэраг банкаў прадае ўжо амерыканскую валюту па 2,2 рубля.

Еўра сёння патаннеў на 0,0002 да 2,3918. Расійскі рубель вырас на 0,0040 да 3,4286 за 100 адзінак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031