Знайсці
11.02.2020 / 10:062РусŁacБел

Беларусь правяла перамовы з патэнцыйнымі пастаўшчыкамі нафты ў Казахстане

utro.ru

Беларускі канцэрн «Белнафтахім» правёў у Казахстане перамовы аб пастаўках нафты з кампаніямі KPO, NCOC, TOTAL, «Тэнгізшэўройл». Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам міністр энергетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў, піша ТАСС.

«Дэлегацыя «Белнафтахіма» была. Мы дапамаглі правесці перамовы з кампаніямі, якія патэнцыйна могуць пастаўляць нафту ў Беларусь. Мы арганізоўвалі сустрэчу з кампаніямі KPO, «Кашаган» (NCOC), «Тэнгізшэўройл», « Дунга» (TOTAL) і іншымі», — сказаў Нагаеў.

Паводле яго слоў, у сферу адказнасці міністэрства ўваходзіць падпісанне пагаднення аб пастаўках нафты з Казахстана ў Беларусь, якое цяпер знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржаўных органах. «Асноўная ўмова — гэта падпісанне пагаднення, а пастаўкі нафты, цана — гэта будзе на камерцыйных умовах, як яны (беларускі бок) дамовяцца з кампаніямі», — растлумачыў міністр. Як удакладніў Нагаеў, дата наступнай такой сустрэчы рэсурсатрымальнікаў з «Белнафтахімам» пакуль не вызначана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера