Знайсці
11.02.2020 / 07:2031РусŁacБел

Юрый Гараўскі, які распавёў аб забойстве апазіцыйных палітыкаў, папрасіў прытулку ў Швейцарыі

Юрый Гараўскі, які сцвярджае, што мае дачыненне да выкрадання і забойстваў вядомых беларускіх апазіцыйных палітыкаў, папрасіў палітычнага прытулку ў Швейцарыі. Пра гэта ён распавёў DW і заявіў, што не бачыць сэнсу далей хаваць сваё месцазнаходжанне.

— Адсочваючы маіх блізкіх, вылічыць мой нумар тэлефона не складае працы. А па кодзе можна даведацца, якая гэта краіна. Хутчэй за ўсё, гэта ўжо зрабілі, — упэўнены Гараўскі. Раней ён, нагадаем, не раскрываў сваё месцазнаходжанне.

Гараўскі кажа, што гатовы панесці пакаранне за ўдзел у забойствах экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Аднак хоча, каб яго судзілі ў Еўропе, а не ў Беларусі.

Гараўскі прызнаецца, што, нават знаходзячыся ў Швейцарыі, баіцца за сваё жыццё.

— Пасля таго, як мы забілі гэтых людзей, я ўсе гэтыя гады баяўся, што нас пачнуць па адным альбо ліквідаваць, альбо саджаць. Я і цяпер не выключаю, што (з Беларусі) прыедуць мяне забіваць. Але ўсё-такі тут ёсць шанцы выжыць, — распавёў ён DW.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930