Даслаць навіну
Знайсці
10.02.2020 / 20:18 2

У Мінску загінула 4-гадовая дзяўчынка: яна выпала з акна

На мінулым тыдні з акна дома ў Мінску выпала 4-гадовая дзяўчынка-кітаянка. Па дадзеным факце Маскоўскім раённым аддзелам СК па Мінску праводзіцца праверка, паведамляе Tut.by. 

Раней у телеграм-канале Nexta Lite з'явілася інфармацыя аб тым, што 4 лютага раніцай у Мінску здарылася трагедыя ў сям'і эмігрантаў з Кітая: загінула 4-гадовая дзяўчынка. Таксама там паведамлялася, што раней бабулі гэтай дзяўчынкі стала дрэнна, хуткая забрала яе ў шпіталь. У телеграм-канале таксама адзначана, што разам з бабуляй у клініку нібыта паехалі і іншыя дарослыя (гэтая інфармацыя не пацверджаная), а 4-гадовая дзяўчынка тым часам выпала з акна дома і загінула. Па факце гібелі дзіцяці праводзіцца праверка СК.

— Па гэтым факце Маскоўскім (горада Мінска) раённым аддзелам СК праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначана правядзенне неабходных экспертных даследаванняў. Следчыя просяць не ствараць інфармацыйны ажыятаж у сувязі з трагедыяй канкрэтнай сям'і незалежна ад нацыянальнасці, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Што тычыцца бабулі, то яе сапраўды шпіталізавалі. Пасля правядзення аналізаў асцярогі медыкаў з нагоды каранавіруса ў пацыенткі не пацвердзіліся, адзначыла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

NN.by

7
Eprst / адказаць
10.02.2020 / 22:07
Похоже на Россию. Кто-то хотел выслужитья.
0
Электробус Vulgaris / адказаць
11.02.2020 / 08:47
Як можна было пакінуць 4гадовае дзіця адно?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29