Даслаць навіну
Знайсці
5
Кажыма праўду / адказаць
12.02.2020 / 19:52
На пустыры, мінуўшы вуліцу, ён спыніўся. Белая роўнядзь снегу кінулася яму ў вочы, і ён ступіў на яе, паволі пайшоў, прыглядаючыся, як цьмяна мроіліся каля ног сняжынкі. Ён нахіліўся і, узяўшы рукою і сціснуўшы ў далоні камячок снегу, прыклаў яго да твару. Прыемная і свежая заструменілася тады прахалода. Лагацкі выпрастаўся. «Трэба жыць, - падумаў ён, - трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці, замкнутасці ў сабе. І тады ніколі не пакіне мяне блакітны вецер».
Міхась Стральцоў «Блакітны вецер» (1960)
3
Кажыма праўду / адказаць
12.02.2020 / 20:24
І гэты блаславіў я дзень,
І над крыніцай я нагнуўся,
Калі ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.

Струмень я піў, я слодыч піў,
Нібы чыё наканаванне.
Я так тады цябе любіў, –
Бы прадчуваючы расстанне!

Нібы скараўся я журбе,
Нібы скараўся ўжо расплаце...
Хоць і не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве старціў.

Міхась Стральцоў «***А ў сне было, а ў сне было...» з кнігі «Цень ад вясла» (1979)
2
Вікент / адказаць
13.02.2020 / 14:03
Скірую і свой. 

На асфальце каля Багдановіча,
побач з пляцам Парыжскай Камуны,
паэты вылазяць са сховішча
каб не трапіць смяротнымі ў труны. 

Прыгадаюць Купалу і Коласа, 
"Пралетар", "Міхасёвы прыгоды",
запяюць магутным голасам...
Адрасату - "Свайму народу".


Каб не жылі, ўсё ж, манкуртамі,
а пілі з спрадвечнай крыніцы. 
Гатуйцеся, слова волаты,   
Будзе. Вам. Навальніца. 

********
Згаданыя творы: 

Верш Янкі Купалы: 
...О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!

Якуба Коласа: 
"Міхасёвы прыгоды"
"Свайму народу"
"Будзе навальнiца"

Вікент Жамойтавіч Цвердазуб 2020
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера