Знайсці
10.02.2020 / 18:269РусŁacБел

Беларус спрабаваў вывезці з Расіі кантрабандную партыю манет на $19 тысяч

Мужчына спрабаваў незаконна вывезці з Расіі ў Беларусь калекцыю старадаўніх манет XVIII—XX стагоддзяў коштам 1,2 мільёна расійскіх рублёў (гэта каля $19 тысяч), паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на прэс-службу ФМС РФ.

Па звестках ведамства, у снежні 2019 году мытнікі ноччу спынілі кіроўцу з Беларусі ў раёне населенага пункта Круглоўка Руднянскага раёна. У салоне яго машыны знайшлі калекцыю старадаўніх манет без дакументаў, якія дазваляюць вываз з РФ культурных каштоўнасцяў. Па словах мужчыны, залатыя, сярэбраныя і медныя манеты ён набыў у Маскве і планаваў вывезці ў Беларусь.

«Паводле заключэння эксперта міністэрства культуры Расіі, 21 манета з 30 з'яўляецца сапраўднай і ўяўляе культурную і гістарычную каштоўнасць. Адна з манет адбіта больш чым 300 гадоў таму, а пяць — больш чым 200 гадоў таму», — гаворыцца ў паведамленні.

Смаленская мытня распачала крымінальную справу па артыкуле 30 КК РФ («Падрыхтоўка да злачынства і замах на злачынства») і па артыкуле 226.1 КК РФ («Кантрабанда культурных каштоўнасцяў»). Далейшы лёс манет і меру адказнасці правапарушальніка вырашыць суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930