Знайсці
10.02.2020 / 16:4121РусŁacБел

Беларускі ПЭН збірае грошы на штраф Лявону Баршчэўскаму

Беларускі ПЭН-цэнтр працягвае збіраць грошы на штрафы для пісьменнікаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці. Агулам патрэбна 2290 рублёў.

Перакладчык Лявон Баршчэўскі. Фота Надзеі Бужан.

Пакуль удалося закрыць штраф Уладзіміра Някляева і Уладзіміра Арлова. Але яшчэ патрэбны грошы, каб дапамагчы разлічыцца Лявону Баршчэўскаму (штраф у 810 рублёў).

«Мы збіраем праз краўдфандынгавую платформу МолаМола, таксама ёсць дапамога ад чытачоў і ініцыятывы BY_Help, але грошы яшчэ патрэбныя і мы будзем удзячныя за падтрымку. Калі сродкаў збяром больш, чым трэба, то прапануем дапамогу па сплаце штрафаў іншым літаратарам, якія не з’яўляюцца сябрамі ПЭНа. У кожным разе напрыканцы кампаніі зробім падрабязную справаздачу», — кажа першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Падтрымаць пісьменнікаў можна тут.

Таццяна Нядбай расказала таксама, чым зараз жыве ПЭН.

Да 13 лютага працягваецца прыём заявак на прэмію Наталлі Арсенневай. Падаць можна паэтычныя кнігі, выдадзеныя ўпершыню летась на беларускай мове.

Таксама пачаўся прыём заявак на фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Заявіць свае мерапрыемствы (прэзентацыю кнігі, лекцыю, майстар-клас, дыскусію, конкурс, гульню) для рэгіянальных івэнтаў можна да 12 лютага, для мінскага — да 20-га. А першая рэгіянальная паездка ў рамках фестывалю адбудзецца ўжо 22 лютага ў Віцебску.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера