Знайсці
10.02.2020 / 15:132РусŁacБел

У Глыбокім мужчына праваліўся пад лёд на возеры. Ён паспеў нават прайсці 50 метраў ФОТА

Здарэнне адбылося 10 лютага недзе а 13-й гадзіне на возеры Кагальнае, паведамляе 112.by

Ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў возеры тоне чалавек. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, то пабачылі, што ў палонцы на адлегласці каля 50 м ад берага знаходзіцца мужчына.

112.by

Мужчына ішоў на працу і, каб скараціць шлях, вырашыў перайсці возера. У выніку праваліўся пад лёд.

Работнікі МНС з дапамогай спецінструментаў дасталі яго з вадаёма і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ён быў шпіталізаваны з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930