Знайсці
10.02.2020 / 14:342РусŁacБел

Віктар Марціновіч анансаваў выхад новай кнігі пад гучнай назвай. Яна з'явіцца ўжо да канца года

Фота Волі Афіцэравай

Да канца 2020 года ў Віктара Марціновіча выйдзе новы раман «Рэвалюцыя», паведамляе «Еўрарадыё». 

Раман, па словах Марціновіча, будзе выходзіць адначасова ў Беларусі і Расіі. Праўда, не выключана, што нямецкі варыянт кнігі выйдзе раней, бо пераклад ужо гатовы. 

На пытанне, ці звязаны раман з такой назвай з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, аўтар адказаў катэгарычнай адмовай: падзеі твора адбываюцца не ў Беларусі.

Віктар Марціновіч напісаў шэсць кніг: «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Ноч». На яго прэзентацыі прыходзяць сотні чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930