Даслаць навіну
Знайсці
10.02.2020 / 13:21 2

«Паразіты»: чорная камедыя, якая сцірае межы між арт-хаусам і масфільмам

Паўднёвакарэйскія «Паразіты» атрымалі галоўную оскараўскую статуэтку, а рэжысёр Пон Джун-хо, вядомы ў сябе на радзіме, але новы для шырокага гледача, абышоў у званні найлепшага Таранціна і Скарсэзэ.

Чакана і заслужана. У гэтым сюррэалістычным фільме звычайныя людзі праз адчай здольныя на большую жорсткасць, чым суперзлачынцы, а жарсці, якія разгараюцца пры карасканні па сацыяльнай лесвіцы, круцейшыя за галівудскія.

Сюжэт «Паразітаў» такі. Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не бачыцца ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў.

А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей — чарада абсурдных, камічных сітуацый. І павучальны фінал, годны класічнай прытчы.

Павялічыць

«Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.

Фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце.

Чым далей глядзіш, тым больш губляешся ў здагадках, хто ж тут «паразіты». Беднякі, якія спрабуюць высмактаць усё, што магчыма, з недалёкіх багацеяў, ці багацеі, якія бяздумна раскідваюцца грашыма і вернуць нос ад людзей, ніжэйшых за іх па паходжанні?

Пэўна, гэтыя складнікі і сталі прычынай трымфу «Паразітаў» спачатку на Канскім фестывалі, а цяпер — на прэміі «Оскар». Нарэшце найлепшым кінаакадэмія прызнала не проста прыгожы мюзікл, а сацыяльны, няхай і камедыйны, фільм.

Рэжысёр Пон Джун-хо, атрымліваючы статуэтку, пажартаваў, што будзе піць да самай раніцы. Бадай, гэта можа стаць пачаткам новага сюррэалістычнага сюжэту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Наталля Лубнеўская

1
Казік / адказаць
10.02.2020 / 23:02
Баюся, тут не тонкі тролінг пакланення перад ЗША, а проста карэйская рэчаіснасць, як і наогул уся канва фільма. І гэтая азіяцкая шызоідная рэчаіснасць заходнімі людзьмі ўспрымаецца як мастацкі прыём. Рэжысёр змог, ці проста вельмі ўдала трапіў у такі хісткі баланс на мяжы агіды і захаплення, калі ты, паміж жаданнем разбачыць гэта і параіць камусьці, усё ж вырашаеш параіць.
А піць да ранку... У карэйцаў прынята калі піць, то да мяжы комы. Так што тут ён таксама мог не жартаваць)
5
Дэміург / адказаць
11.02.2020 / 08:59
Дзякуем НН за аналіз "Паразітаў", чаго няма ў СБ і нават у РС! Вельмі абнадзейвае  перамога ня амэрскага кіно на іншай мове нават - "Оскар" упэршыню ў гісторыі такі стаў менавіта ня толькі сугуба амэрскім "фэстам", а сапраўдным МКФ. Ды і Канны ўжо выходзяць з прадажнасьці Галівуду?.. Тым больш заўважныя дасьледаваньні Кінопоіск.ру, што блокбастэры Галівуду не апраўдваюць укладаньні ў пракаце, што таксама кажа аб крызісе ўжо самае галоўнага інстытуту краіны ды тым самым саміх ЗША, якія ўжо бадай можна палічыць фэйкавай "дзяржаваю"!.. Але ж "Беларусьфільм" працягвае супрацоўнічаць з Галівудам, прагалівужанымі Індыяй з Кітаем і Расеяй. Колькі мы будзем моўчькі дазваляць зьдзеквацца над нацыяй у цэнтру Эўропы?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31