Знайсці
09.02.2020 / 20:5010РусŁacБел

Кіраўніка самаабвешчанай «Грамадскай палаты саюзнай дзяржавы» арыштавалі за махлярства 

«Грамадская палата саюзнай дзяржавы» — грамадская арганізацыя, якую стварыў ураджэнец расійскага Новасібірска Аляксандр Альшэўскі. Ён жа стаў кіраўніком апарату.

У «палату» ўвайшлі больш за 200 асобаў, сярод якіх атлет Фомачкін, які пранёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа, Андрэй Герашчанка, якога звольнілі ў Віцебску з працы за адмаўленне незалежнасці Беларусі, паэт-славянафіл Анатоль Аўруцін, вядомы сваімі імперскімі поглядамі Сяргей Бабурын, акцёр Уладзімір Гасцюхін, дачка Пятра Машэрава Наталля, касманаўты Клімук і Навіцкі.

Ніякай юрыдычнай сілы рашэнні «палаты» не мелі, гэта быў клуб сяброў па інтарэсах з гучнай назвай.

Як выявілася, цяпер у Альшэўскага з'явіліся новыя клопаты. Пушкінскі раённы суд Пецярбурга арыштаваў кіраўніка «палаты» па справе аб махлярстве.

Альшэўскі атрымаў у экс-рэктара пецярбургскага Аграрнага ўніверсітэта $250 тысяч, каб той захаваў па сваёй крымінальнай справе статус сведкі, а не стаў абвінавачаным. У рэальнасці ні на што паўплываць Альшэўскі не мог. Калі экс-рэктара пасадзілі, той напісаў заяву на махляра.

Цяпер на кіраўніка «палаты» завялі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры. Ён застанецца пад вартай.

Чытайце:

Чаргінец, Ярмоленка, Шабановіч: Мы нават не бачылі заяву ў падтрымку РПЦ, пад якой нібыта падпісаліся

Грамадская палата Саюзнай дзяржавы заклікала беларускія ўлады падтрымаць «Вечерний Могилёв»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930