Знайсці
09.02.2020 / 19:572РусŁacБел

Кітайскі каранавірус упершыню выявілі ва ўкраінца

Новы від кітайскага каранавіруса ўпершыню быў знойдзены ў грамадзяніна Украіны. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Mainichi.

Так, у аднаго з украінцаў, якія знаходзяцца на борце круізнага лайнера Diamond Princess у Японіі, пацвердзілі заражэнне новым відам каранавіруса. Па дадзеных японскага Міністэрства аховы здароўя, зараз у хворага няма ніякіх сур'ёзных сімптомаў захворвання.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Японія ізалявала круізны лайнер Diamond Princess з амаль 4 тысячамі пасажыраў на борце пасля таго, як у 80-гадовага кітайца выявілі інфікаванне каранавірусам новага тыпу 2019-nCoV. Пасажыры і члены экіпажа, у якіх не выявілі каранавірус, будуць заставацца на караблі мінімум 14 дзён.

Таксама РБК-Украіна пісала, што колькасць заражаных новым відам каранавіруса на борце круізнага лайнера Diamond Princess узрасла да 70 чалавек. За апошнія суткі небяспечны вірус быў выяўлены яшчэ ў 6 пасажыраў лайнера, які знаходзіцца на каранціне каля берагоў Японіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930