Знайсці
09.02.2020 / 17:3420РусŁacБел

Сусветная зорка Кіану Рыўз прыедзе ў Беларусь? Усё магчыма ВІДЭА

У трэцяй частцы амерыканскага баевіка «Джон Уік», якая выйшла летась і сабрала $330 млн у пракаце, ролю аднайменнага героя выконвае сусветна вядомы акцёр Кіану Рыўз. У адным з эпізодаў ён прызнаецца, што першапачаткова яго звалі Джардані Ёванавіч, «я дзіця Беларусі». 

Фестываль кароткаметражнага кіно VOKA Smartfilm, які адкрыўся 6 лютага і прадоўжыцца ажно да 16 красавіка, вырашыў арыгінальна запрасіць сусветную кіназорку ў Беларусь, раз ён «дзіця Беларусі»: арганізатары знялі ролік пра тое, як чакаюць і ўзгадваюць земляка, героя Кіану Рыўза, на радзіме, у беларускай глыбінцы.

Кароткаметражны фільм тлумачыць, што ў дзяцінстве Джон Уік жыў у беларускай вёсцы Падгор'е і прыдумляў сабе розныя імёны: «то Джардані, то Канстанцін, то Юта, то Абраны».

У відэа таксама паказалі дом, у якім нарадзіўся і вырас Джон Уік, жыхароў Падгор'я, якія яго выхавалі, і фотаальбом з яго дзіцячымі фатаграфіямі.

Арганізатары заклікаюць дзяліцца жартоўным відэа, каб запрашэнне дайшло да славутага кінаакцёра, ён яго прыняў і прыехаў у Беларусь. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера