Знайсці
09.02.2020 / 16:301РусŁacБел

Учора Зяленскі сустрэўся з папам Францішкам у Ватыкане

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны, Зяленскі папрасіў пантыфіка садзейнічаць у вяртанні украінцаў, якіх утрымліваюць на тэрыторыі сепаратысцкіх рэгіёнаў Данбаса і ў анексаваным Крыме, а таксама ў Расіі. Да суботняй сустрэчы папа Францішак неаднаразова выказваўся на тэму міру ва Украіне і маліўся аб спыненні вайны. Таксама ён у мінулым годзе сустракаўся (ужо другі раз за апошнія гады) з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, перадае Радыё Свабода. 

Зяленскі падзякаваў папу Францішку за дабрачынную акцыю, у рамках якой украінскім уцекачам з Данбаса было выдзелена каля 16 мільёнаў еўра. З іх 11 мільёнаў сабралі ў каталіцкіх храмах Еўропы, а яшчэ 5 мільёнаў папа вылучыў са спэцыяльных фондаў. Дапамогу атрымалі каля 500 тысяч украінцаў.

Папа рымскі Францішак і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Таксама Зяленскі запрасіў папу зрабіць візіт ва Украіну, падкрэсліўшы, што, «для таго, каб да канца зразумець, што адбываецца ў нас на ўсходзе, трэба ехаць на ўсход». Пакуль не ясна, ці прыняў папа запрашэнне і калі можна чакаць візіту. Аднак, паводле крыніц телеканала «Настоящее время», візіт могуць запланаваць ужо на наступны год, прымеркаваўшы яго да 20-годдзя візіту ва Украіну папы Яна Паўла II.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930