Знайсці
09.02.2020 / 10:471РусŁacБел

Японія паспяхова вывела на арбіту спадарожнік-шпіён 

Японская кампанія Mitsubishi Heavy Industries вывела на арбіту ракету H-IIA 202 у рамках місіі IGS Optical 7 з аптычным разведвальным спадарожнікам.

Старт ракеты адбыўся ў ноч на 9 лютага з касмадрома Ёсінобу, Танегасіма на паўднёвым захадзе Японіі.

Information Gathering Satellite (IGS) — японская ўрадавая спадарожнікавая праграма. IGS Optical 7 з'яўляецца аптычным разведвальным спадарожнікам і часткай сістэмы спадарожнікаў для збору інфармацыі, якая складаецца з касмічных караблёў, якія збіраюць аптычныя і радыёлакацыйныя выявы Зямлі.

Японія пачала распрацоўку IGS у канцы 1990-х, пасля спробы Паўночнай Карэі запусціць спадарожнік у 1998 годзе, які не дасягнуў арбіты. Аднак ракета, якая нясе яго, перасекла межы Японіі падчас запуску, што выклікала асцярогі з боку японскіх уладаў.

З дапамогай IGS Японія імкнулася стварыць выведвальную базу для адсочвання магчымых пагроз. Мяркуецца, што спадарожнік можа быць выкарыстаны ўрадам Японіі для адсочвання стыхійных бедстваў і інш.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера