Знайсці
08.02.2020 / 09:144РусŁacБел

Netflix раскрыла назвы заблакаваных па патрабаванні ўладаў фільмаў

Амерыканская кампанія Netflix перастала паказваць на сваёй стрымінгавай платформе дзевяць фільмаў і тэлешоу па патрабаванні ўладаў пяці дзяржаў, піша РБК. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на справаздачу кампаніі, апублікаванай, як сцвярджае выданне, упершыню за ўсю гісторыю Netflix.

Фота Flickr.com.

У кампанію звярнуліся ўлады Сінгапура, Новай Зеландыі, В'етнама, Германіі і Саудаўскай Аравіі. Пісьмовыя патрабаванні, згодна з дакументам, паступалі ў Netflix з 2015 па 2020 год.

Апошні раз зняць з паказу бразільскую камедыю The Last Hangover ад кампаніі запатрабавала Сінгапурскае Упраўленне па развіцці медыякамунікацый, піша The Verge. Па яго ж загадзе ў 2019 годзе Netflix выдаліў фільм «Апошняя спакуса Хрыста», у 2018 годзе — тэлешоу Cooking on High, дакументальны фільм The Legend of 420 і камедыйны серыял Disjointed. Акрамя гэтых карцін у спіс увайшлі:

  • амерыканскае тэлешоу Patriot Act with Hasan Minhaj, якое у 2019 прыбралі па патрабаванні саудаўскіх уладаў;
  • хорар Night of the Living Dead, выдалены па запыце Камісіі па абароне моладзі ФРГ у 2017 годзе;
  • фільм Стэнлі Кубрыка «Суцэльнаметалічная абалонка», прысвечаны вайне ў В'етнаме, выдалены ў 2017 па патрабаванні Хашыміна (Сайгона);
  • шведска-дацкі дэтэктыўны серыял «Мост», які знялі па патрабаванні Новай Зеландыі, дзе карціну лічаць «спрэчнай».

Як паведамілі Axios у кампаніі, Netflix стараецца захаваць кантэнт на платформе, але калі з уладамі не ўдаецца дамовіцца, выдаляе яго толькі пры наяўнасці пісьмовага пацвярджэння запыту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930