Знайсці
07.02.2020 / 18:4867РусŁacБел

Краіны Балтыі дамовіліся не купляць электраэнергію з Беларускай АЭС

Краіны Балтыі абавязаліся падпісаць дэкларацыю аб намерах не купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС, паведамляе прэс-служба літоўскага прэм'ера.

«Мы рады, што набліжаемся да агульнай пазіцыі балтыйскіх дзяржаў не купляць электраэнергію з небяспечнай АЭС «Астравец». Імпарт расійскай электраэнергіі не павінен стаць магчымасцю для імпарту з АЭС «Астравец». Я таксама не сумняваюся, што разам з Латвіяй, Эстоніяй і Еўракамісіяй мы знойдзем рашэнне адносна належнага кантролю за паходжаннем электраэнергіі, якая паступае ў нашы сеткі з трэціх краін», — сказаў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.

Паводле яго слоў, краіны Балтыі імкнуцца да далейшага развіцця агульнага рынку прыроднага газу ў рэгіёне, улічваючы стратэгічнае значэнне тэрмінала звадкаванага прыроднага газу, які паспяхова працуе на працягу 5 гадоў у Клайпедзе для дзяржаў і спажыўцоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера