Даслаць навіну
Знайсці
07.02.2020 / 16:30 4

«Кэмэл-Трэвэл». Вольга Гапеева выпусціла новы раман і на год з'ехала ў Аўстрыю

Павялічыць

Новы раман Вольгі Гапеевай адгукнуўся ўва мне прыемнымі эмоцыямі, піша тэлеграм-канал bellitra. Гэта аўтабіяграфічны твор, у якім аўтарка занатоўвае ўспаміны свайго дзяцінства, дзеліцца пачуццямі, перажываннямі і момантамі. Яна нарадзілася ў 1982 годзе, калі СССР дажываў апошняе дзесяцігоддзе, таму яе дзяцінства прыпала спачатку на эпоху брэжнеўскага застою, потым перабудовы. А ўжо школьніцай яна заспела часы станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы.

Заўжды цікава чытаць пра гэты перыяд ва ўспамінах дзяцей, бо яны яшчэ не надта разумеюць, якія палітычныя змены адбываюцца ў дзяржаве, а таму іх погляд на сітуацыю заўжды своеасаблівы і вельмі арыгінальны.

Напрыклад, Вольга ўспрымала СССР як нешта велізарнае і вельмі абстрактнае, параўноўвала яго з матрошкай. Для яе вельмі дзіўнай была «наяўнасць дзвюх краінаў (БССР і СССР), дзвюх сталіцаў (Мінск і Масква) і двух гімнаў (гімн БССР і гімн СССР): «Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях ці недзе ў жываце драўлянай рускай матрошкі», «Бяскрайнія прасторы вялікай Радзімы мяне пужалі, і я ніяк не магла пагадзіцца на гэты матрошкавы прынцып і нейкую другаснасць.»

Але збольшага ўвага ў творы акцэнтуецца на ўнутраны свет і самаідэнтыфікацыю лірычнай гераіні, а не на асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў краіне. Таму кніга нагадвае сеанс псіхатэрапіі. Толькі ў якасці тэрапеўта выступае сама Вольга, якая займаецца паступовай прэпарацыяй усіх дзіцячых успамінаў з мэтай пераасэнсаваць іх, знайсці ў іх вытокі яе цяперашняга стану і адчуванняў. Накшталт «я такая, бо ў тым пэўным моманце ў дзяцінстве адчувала тое і тое, што паўплывала на мяне цяперашнюю». Псіхатэрапеўты часта апелююць да дзяцінства пацыента, шукаючы ў ім усе карані яго надзённых праблем.

«Колькі фраз, кінутых дзецям азлобленымі або стомленымі ад жыцця дарослымі, утвараюць дзіркі і дзірышчы ўнутры, якія замінаюць бачыць прыгажосць, адчуваць радасць і давер да навакольнага свету. Хаця цалкам верагодна, што гэтыя так званыя «дарослыя» ніякія і не дарослыя, а самыя звычайныя пакрыўджаныя дзеці ў касцюмах і целах дарослых».

Шмат у кнізе проста прыемных настальгічных момантаў. Хоць паміж мной і аўтаркай 11 гадоў, але ж успаміны пра розныя рэчы з дзяцінства ў нас агульныя. Напрыклад, ЛФК у паліклініцы замест звычайных урокаў фізкультуры ў школе, піянербол у двары каля дома, дзе мячык трэба было кідаць праз металічную штуковіну, на якой звычайна выбівалі дываны, лыжы з загадкавым словам Telehany.

Замілаванне выклікала і шчырае захапленне маленькай гераіні песняй Газманава пра путану, якая падавалася ёй загадкавай дзяўчынай. І невядома, чаго ў той было больш: дзяўчыны ці «ночной бабочки», якой ніхто не можа дапамагчы, бо ніхто не вінаваты.

Вольга не ідэалізуе той час толькі таму, што на яго прыпала такая прыемная светлая пара ў жыцці чалавека — дзяцінства.

Магчыма, вас таксама гэтая кніга падштурхне да своеасаблівай інвентарызацыі ўспамінаў з дзяцінства. Вельмі раю гэтую кнігу ў якасці прыемнага занятку на вечар.

«Рукавічкі на гумцы — здзек з чалавечай прыроды, гэта вечнае мулянне на спіне і ўздоўж рук, прыкры напамін пра тое, што ты нічога не вырашаеш у сваім жыцці»

Дарэчы, з верасня (і на цэлы год) Вольга жыве ў аўстрыйскім горадзе Грац. Патрапіла яна туды па стыпендыі для літаратараў «Пісьменнік года» ўжо другі раз. Раней па гэтай стыпендыі ў Грацы жылі і працавалі Вальжына Морт і Альгерд Бахарэвіч. Побыт у Аўстрыі для літаратаркі даволі плённы: яна рыхтуе да друку новы паэтычны зборнік (выхад плануецца вясной), а таксама піша нямецкамоўны зборнік і новы раман.

Купіць кнігу можна тут

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

telegra.ph

4
Hecuepka / адказаць
08.02.2020 / 12:57
Хворы чалавек пiша гiсторыю сваей хваробы
4
Zmicier / адказаць
08.02.2020 / 23:13
Максим Дизайнер, свали ты уже отсюда наконец. Ей-богу, твой ватнический настрой по любому поводу заколебал всех и каждого. 
4
Баршчэўскі / адказаць
08.02.2020 / 23:58
Максим Дизайнер,

то ж у вас ніхто пытацца ня будзе... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30