Знайсці
07.02.2020 / 15:2018РусŁacБел

Лукашэнка пра перамовы з Пуціным: Пра многае пагаварылі, дайшлі «да глыбіні сівой мінуўшчыны»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам удалося абмеркаваць многія пытанні. Лідары краін зараз сустракаюцца ў пашыраным фармаце, перадае БЕЛТА.

«Мы сапраўды шмат пра што пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівой мінуўшчыны ў нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І абмеркавалі не толькі тыя пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, што ўяўляюць узаемную цікавасць, але і якія тычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не адзін на адзін, а з тымі, хто уключаны ў гэты працэс, працягнуць нашу размову», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, потым лідары краін зробяць паўзу і працягнуць перамовы ў пашыраным складзе пасля прыбыцця астатніх членаў расійскай дэлегацыі. «У нас у праграме ёсць і іншыя пытанні. Калі прыедуць члены расійскай дэлегацыі сюды (неба нібыта ўжо праяснілася), тады мы і працягнем нашу гутарку. А наогул ёсць пра што гаварыць, ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера