Знайсці
07.02.2020 / 13:2413РусŁacБел

МЗС Расіі асудзіла спробы заходніх краін і Украіны перапісаць вынікі Другой сусветнай

Фота Дзмітрыя Бабіна

У Міністэрстве замежных спраў Расіі раскрытыкавалі спробы ЕС, ЗША, Канады і Украіны перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны, перадае ria.ru.

У адпаведным дакладзе ведамства адзначаецца, што гэтыя дзяржавы спрабуюць абяліць ваенных злачынцаў і іх памагатых, а іх дзеянні з'яўляюцца «блюзнерскімі».

На думку намесніка дырэктара дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека МЗС РФ Рыгора Лук'янцава, падобныя метады «прывялі да з'яўлення ў Еўропе і Амерыцы пакалення, якое не ведае праўды» пра Вялікую Айчынную вайну.

Ён адзначыў, што ўлады таксама перастаюць дзейнічаць супраць праяў расізму і нецярпімасці, акрамя таго, яны іх апраўдваюць. Прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства дадаў, што толькі захаванне гістарычнай памяці дазволіць прадухіліць адраджэнне ідэалогіі нацызму або іншых расісцкіх ідэй, якія пагражаюць асновам дэмакратыі і правам чалавека.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера