Знайсці
06.02.2020 / 22:0220РусŁacБел

Як выглядае знутры найбуйнейшы рэгіянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр ФОТЫ

Найбуйнейшы рэгіянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр Triniti, што знаходзіцца ў Гродне, адкрыецца для наведвальнікаў 29 лютага. Тэхнічнае адкрыццё адбудзецца 12 лютага. Belretail.by пабываў у Гродне і ўбачыў усё на ўласныя вочы.

У апошні дзень зімы запусціцца першая чарга Triniti плошчай 32 тысячы кв.м. Агульная плошча ўсяго комплексу складае больш за 84 тысячы кв.м.

У будаўніцтва аб'екта ўклалі больш за €100 млн. Крэдытныя сродкі польскага Bank Gospodarstwa Krajowego склалі €55 млн. Па папярэдніх прагнозах тэрмін акупнасці Triniti — каля 10 гадоў.

Сярод брэндаў, якія адкрыюць свае крамы ў першай хвалі: «Green», «Спортмастер», Conte, New Yorker, «5 элемент», «Буслiк», «Гняздзечка Буслiк», «Граф жырафа», Shagovita, «Беліта Вітэкс», Mini Max, Savage, карэйская касметыка Missha, крамы абутку Sister's Botti, KEDDO і Caprice, крама парфумерыі і касметыкі «Кравт» будзе прадстаўлена ў фармаце «open space», NYX, Sneakerbar, «Заасфера», «Сэлці оптык», «Макей», ДНК, Proflario, салоны сувязі розных брэндаў і інш. Харчаванне пакуль што будзе прадстаўлена KFC, KFC drive-thru, кафэ Garage і кавярняй «Проста кава».

Triniti пазіцыянуецца як найбуйнейшы рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс, разлічаны на наведвальнікаў з усёй Гродзенскай вобласці, на транзітныя патокі з Беларусі ў Польшчу, а таксама на гасцей з Еўропы, якія прыязджаюць у Гродна па бязвізе.

На забаўляльную частку адведзена прыкладна 30% плошчаў цэнтра. Акрамя фітнес-клуба на яго тэрыторыі будзе працаваць каток, кінатэатр Silver Screen на 5 залаў, адна з якіх будзе ў фармаце IMax, дзіцячы цэнтр, VR-парк. Агульная плошча фудкорту складзе 5,5 тысячы кв.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930