Знайсці
06.02.2020 / 21:085РусŁacБел

Зяленскі абвінаваціў канал Каламойскага ў незаконнай публікацыі размовы прэм'ера Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што запісы размоваў прэм'ер-міністра краіны Аляксея Ганчарука былі загружаныя ў інтэрнэт з тэхнікі ў рэдакцыі тэлеканала «1+1», які належыць алігарху Ігару Каламойскаму. Пра гэта Зяленскі заявіў падчас наведвання шахты ў Львоўскай вобласці.

«На жаль, у «Грошай» [рэдакцыя праграмы «Гроші» на «1+1»] ператрус з-за таго, што, наколькі мне вядома, менавіта з той тэхнікі гэтая інфармацыя, гэтыя запісы былі загружаныя ў інтэрнэт. Шукаюць, хто пісаў, хто замовіў і хто гэта ў інтэрнэт выкінуў. Я так разумею, што знайшлі, хто гэта ў інтэрнэт выкінуў», — сказаў Зяленскі.

Па словах прэзідэнта Украіны, яму вельмі шкада, што ў журналістаў ператрусы, але ён не можа ўмешвацца ў расследаванне.

Раней, 15 студзеня, у сетцы апублікавалі аўдыёзапісы, на якіх нібыта ўкраінскі прэм'ер Ганчарук прызнаецца, што «поўны прафан у эканоміцы». Той самы голас кажа, што ў Зяленскага «прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў» і яму трэба тлумачыць іх.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930