Знайсці
06.02.2020 / 18:4210РусŁacБел

Кітайскія прастытуткі пачалі прыкідвацца японкамі і карэянкамі з-за каранавіруса

З-за распаўсюджвання смяротнага каранавіруса кітайскія прастытуткі, якія працуюць за мяжой, сутыкнуліся з рэзкім падзеннем попыту на іх паслугі, паведамляе New York Post.

У Новай Зеландыі кліенты імкнуцца пазбягаць кантактаў з прастытуткамі з Кітая, з-за чаго дзяўчатам даводзіцца рабіць зніжкі, а таксама прыкідвацца ў аб'явах карэянкамі або японкамі.

Па словах адной з прастытутак, нягледзячы на тое што яна восем гадоў не была ў Кітаі, кліенты лічаць, што шанец заразіцца ад яе такі самы, як ад хворага жыхара горада Ухань. Ёй прыйшлося знізіць цэннік на свае паслугі ўдвая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера