Знайсці
06.02.2020 / 15:007РусŁacБел

Прэм'ерам ДНР стаў былы расійскі віцэ-губернатар

Фота з афіцыйнага сайта ДНР

Прэм'ер-міністрам непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) стаў былы віцэ-губернатар Іркуцкай вобласці Уладзімір Пашкоў, піша lenta.ru.

Інфармацыя пра тое, што Пашкоў выконвае абавязкі кіраўніка ўрада, з'явілася на сайце кіраўніка ДНР Дзяніса Пушыліна 5 лютага. Раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Ананчанка. Афіцыйных заяў аб перастаноўках ва ўладзе непрызнанай рэспублікі не было.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы магчымае прызначэнне Пашкова, сказаў журналістам, што гаворка не ідзе пра «афіцыйнае дэлегаванне афіцыйнай асобы». Ён падкрэсліў, што Расія абсалютна не датычная да канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Расійскі грамадзянін Пашкоў нарадзіўся ў Брацку, быў віцэ-мэрам горада ў 2005 годзе, да 2014-а працаваў намеснікам губернатара Іркуцкай вобласці. Пасля сыходу з дзяржслужбы ён заснаваў шэраг кампаній і ўзначаліў прадпрыемства «Знешгандальсэрвіс» збеглага ўкраінскага алігарха Сяргея Курчанкі. У сакавіку 2017 года кампанія атрымала кантроль над нацыяналізаванымі заводамі ў ДНР і ЛНР. Служба бяспекі Украіны сцвярджала, што праз дабрачынны фонд Пашкова Расія фінансавала бюджэт ЛНР, спрабуючы пазбегнуць новых эканамічных санкцый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930