Знайсці
06.02.2020 / 12:32РусŁacБел

У Бярэзінскім раёне жанчына адпомсціла здрадніку-мужу, разліўшы ў яго пакоі «арганічны бруд»

У Бярэзінскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Трасцянка. Нехта ў яго адсутнасць разліў у пакоях дома «арганічны бруд» і сапсаваў маёмасць, паведамляе Звязда.

Участковым інспектарам міліцыі неўзабаве быў устаноўлены падазраваны. Ім аказалася сужыцелька заяўніка і маці яго дзіцяці. Даведаўшыся пра гэта, мужчына «даў задні ход» заяве і не пажадаў караць жанчыну за яе ўчынак. Як ён прызнаўся, віной усяму стала яго здрада.

У Бярэзінскім РАУС мяркуюць, што жанчына зрабіла гэта ў адчаі, з-за таго, што яе падманулі. З падобным высвятленнем адносін тут сутыкнуліся ўпершыню.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930