Знайсці
05.02.2020 / 20:386РусŁacБел

Суд адмовіў бальніцы ў пазове да Дзмітрыева

Андрэй Дзьмітрыеў з адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай у судзе.

У спрэчцы аб фатаздымку макароны з батонам суд стаў на бок лідэра «Гавары праўду», паведамляе Радыё Свабода.

Суд Дзяржынскага раёну не задаволіў пазоў мясцовай раённай бальніцы да лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева. Суд ня ўбачыў доказаў таго, што зьвесткі пра шпіталь, якія распаўсюдзіў лідэр кампаніі «Гавары праўду», не адпавядаюць рэчаіснасьці і няславяць рэпутацыю шпіталя.

Са шпіталя будзе спагнана 900 рублёў судовых выдаткаў, калі пастанова судзьдзі Тацяны Фядчук ня будзе абскарджана. Пакуль прадстаўнікі Дзяржынскага шпіталя ня могуць сказаць, як шпіталь паставіцца да рашэньня суду.

Андрэй Дзьмітрыеў сказаў, што не зьбіраўся пакрыўдзіць кагосьці зь лекараў і супрацоўнікаў Дзяржынскага шпіталя, а нацэлены на вырашэньне нашмат большай праблемы, чым толькі якасьць ежы ў раённых шпіталях.

«Задача пра тое, каб нікому ня трэба было дасылаць фатаздымкі няякаснай ежы ў шпіталі, каб ня трэба было весьці дзяцей у платныя кабінэты, бо ў бясплатных на раёне няма каму працаваць, бо тут плацяць менш грошай лекарам. Можна падзякаваць Дзяржынскаму шпіталю за гэтую гісторыю, бо гэта для нас выдатны старт кампаніі пра зьмену сацыяльных стандартаў. Для сталіцы яны адны, для рэгіёнаў іншыя. Але не павінна быць падвойнай справядлівасьці, калі адным пацыентам — паўнавартасная ежа, а другім — зьліплая макарона», — сказаў Дзьмітрыеў карэспандэнту Свабоды.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930