Знайсці
05.02.2020 / 17:189РусŁacБел

Давыдзька: У «Восені патрыярха» Маркеса шмат паралеляў з Беларуссю

Карэспандэнт «Нашай Нівы» сустрэў на Мінскай кніжнай выставе былога кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, а цяпер дэпутата Генадзя Давыдзьку.

Давыдзька склаў спіс кніг, якія варта пачытаць аўдыторыі «Нашай Нівы».

— Цяпер я сам чытаю Гумілёва, вывучаю пасіянарную сістэму, а раіў бы прачытаць усяго Караткевіча.

Потым… Уладзімір Арлоў. Яго гістарычныя кніжкі абавязкова прачытаць.

З замежнікаў… Леанід Андрэеў, Андрэй Платонаў — забытыя рускія аўтары, але іх трэба, напэўна, перачытаць сёння. Захапляюся Маркесам: «Сто гадоў адзіноты», напрыклад. 

— А «Восень патрыярха» вам як?(Твор, які апісвае норавы і перажыванні лацінаамерыканскага дыктатара. Адна з цэнтральных падзей — інсцэніроўка ўласнай смерці, якая выклікае ў людзях не смутак па страце, а жаданне гуляць і запускаць феерверкі. Урэшце дыктатар застаецца адзін і нікому не патрэбны — Рэд.). 

— І «Восень патрыярха». 

— Паралелі нейкія бачацца вам з сучаснай Беларуссю? 

— Шмат паралеляў. Класіка яна на тое і класіка. 

Глядзіце: «Я жыву ў той Беларусі, якую паказваюць па БТ». Жорсткі «Ток» з Генадзем Давыдзькам

АЯ, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930