Знайсці
05.02.2020 / 08:34РусŁacБел

Навукоўцы: вакцына ад атыповай пнеўманіі можа спыніць новы каранавірус

Каранавірус 2019-nCoV — блізкі сваяк атыповай пнеўманіі SARS, эпідэмія якой пракацілася па свеце ў 2003 годзе. Да такой высновы прыйшлі кітайскія вірусолагі, цалкам расшыфраваўшы геном узбуджальніка новай інфекцыі, піша bbc.com.

Высветлілася, што ДНК каранавіруса з Ухань на 80% супадае з генетычным кодам узбуджальніка цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому SARS, успышка якога 17 гадоў таму забрала больш за 700 жыццяў.

Тады ад атыповай пнеўманіі паміраў амаль кожны дзясяты інфікаваны, аднак новы вірус, па словах навукоўцаў, значна менш небяспечны.

«Фактычна 2019-nCoV — гэта версія SARS, якая лягчэй пашыраецца, але наносіць меншую шкоду», — тлумачыць вірусолаг Універсітэта Рэдынга Іэн Джонс.

Акрамя таго, даследаванне кітайскіх вірусолагаў пацвердзіла, што новы каранавірус трапляе ў арганізм чалавека праз той жа клеткавы рэцэптар ACE2.

«А значыць, метады лячэння і вакцыны, распрацаваныя для SARS, павінны быць дзейнымі і ў выпадку Уханьскага віруса», — падсумоўвае прафесар Джонс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930