Знайсці
04.02.2020 / 23:4811РусŁacБел

Дзяржсакратар ЗША Пампеа ўшанаваў памяць Касцюшкі і запісаў ВІДЭАзварот

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа запісаў відэазварот, у якім ушанаваў памяць Тадэвуша Касцюшкі. Амбасада ЗША ў Мінску апублікавала відэа 4 лютага — дзень нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

— Гэта вялікі гонар для мяне — падчас свайго візіту ў Мінск ушанаваць вялікага змагара за незалежнасць і суверэнітэт, героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Помнік Тадэвушу Касцюшку пазіраў на нас, кадэтаў ваеннай акадэміі Уэст-Пойнт, на беразе Гудзона. Ён стаў шырока вядомым у якасці інжынера абарончых умацаванняў Уэст-Пойнта падчас амерыканскай вайны за незалежнасць. Пасля Касцюшка зрабіў вялікі ўнёсак у станаўленне Ваеннай акадэміі Злучаных Штатаў і навекі ўпісаў сваё імя ў гісторыю, стаўшы на чале барацьбы за незалежнасць Бацькаўшчыны. Усе тры нашыя народы могуць з гонарам адзначыць яго ўнёсак у нашу свабоду. Я спадзяюся, яшчэ больш амерыканцаў даведаюцца пра нашы сувязі з Беларуссю і гэтым рэгіёнам. І па меры гэтага, я ўпэўнены, яны адкрыюць для сябе гісторыю вялікага барацьбіта за волю, які змагаўся за нашу і вашу свабоду! — заявіў дзяржсакратар ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930