Знайсці
04.02.2020 / 23:311РусŁacБел

Сяголетні студзень быў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Студзень 2020 года ў Беларусі быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў, паведамляе Белгідрамет.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра ў студзені склала +1,1 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,5 градуса. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаецца ўпершыню.

Найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаныя ў Віцебскай вобласці, найменшыя — у Брэсцкай. Усе тры дэкады студзеня былі цёплымі, а самай цёплай — трэцяя з сярэдняй тэмпературай паветра на 6 градусаў вышэй за норму. Тэмпература першай і другой дэкадаў перавышала кліматычную норму на 4,7 і 5,8 градуса адпаведна.

За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 36,8 мм ападкаў, што складае 92% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Найбольшая іх колькасць адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці (91% кліматычнай нормы), найменшая — на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (72%). Ападкі выпадалі ў асноўным у выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930