Знайсці
04.02.2020 / 22:075РусŁacБел

Галоўны змагар са зладзеямі ў законе Ціхіня аказаўся ўцягнуты ў «цукровую справу»

Былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня даваў фігурантам «цукровай справы» парады па канспірацыі. Такая інфармацыя агучаная ў эфіры БТ-1.

Чытайце таксама: КДБ затрымаў галоўнага змагара са зладзеямі ў законе Уладзіміра Ціхіню. Сын: Не за хабар

Фота: БелТА.

Як адзначаецца ў сюжэце, да карупцыйнай схемы ў цукровай галіне меў дачыненне былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня: легендарны змагар з бандытызмам і карупцыяй у 1990-х і 2000-х нібыта згадзіўся за ўзнагароджанне страхаваць цукровую мафію і яе схему. У эфіры была паказаная аператыўная здымка.

Начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак растлумачыў, што Уладзімір Ціхіня паведамляў удзельнікам злачыннай групы звесткі пра аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, даваў парады па канспірацыі, зачысткі слядоў супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле звестак тэлеканала, менавіта Уладзіміра Ціхіню, як самага дасведчанага, затрымалі першым з усіх удзельнікаў «цукровай мафіі».

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатыя крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да службовых асоб і па ч. 2 арт. 431 (даванне хабару ў буйным памеры) КК — у дачыненні да камерсантаў, якія давалі хабар. Цяпер расследаванне па крымінальнай справе працягваецца. Пад грузам неабвержных доказаў фігуранты даюць прызнальныя паказанні і супрацоўнічаюць са следствам», — праінфармаваў Канстанцін Бычак. Пакаранне — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930