Знайсці
04.02.2020 / 20:235РусŁacБел

Рэйтынг Трампа дасягнуў максімальнай адзнакі з моманту інаўгурацыі

Паводле апытання Gallup, рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дасягнуў 49%, што з'яўляецца максімальнай ацэнкай адабрэння дзейнасці прэзідэнта з моманту інаўгурацыі.

Адабраюць дзейнасць прэзідэнта 49%, не адабраюць — 50%, 1% апытаных не змог ацаніць дзейнасці прэзідэнта.

94% апытаных рэспубліканцаў адабраюць вынікі працы Трампа.

Сярод незалежных — 42% адабраюць працу Трампа. І толькі 7% зарэгістраваных дэмакратаў адабраюць дзейнасць прэзідэнта-рэспубліканца.

48% амерыканцаў ідэнтыфікуюць сябе як рэспубліканцы, а 44% — як дэмакраты.

Gallup адзначае, што павышэнне рэйтынгу Трампа можа быць звязана:

  • з нядаўняй эскалацыяй у Іране: больш амерыканцаў адабрае (53%), чым не адабрае (45%) ваенныя дзеянні ЗША, у выніку якіх знішчылі іранскага вайсковага генерала;
  • са знешнім гандлем: Трамп падпісаў новае гандлёвае пагадненне паміж ЗША, Мексікай і Канадай;
  • з эканомікай: 63% амерыканцаў адабраюць, як Трамп кіруе эканомікай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера