Знайсці
04.02.2020 / 18:44РусŁacБел

Эвакуіраваных з Кітая грамадзян Беларусі возьмуць пад каранцін у Цюменскай вобласці

Грамадзян Расіі, Беларусі, Казахстана і іншых краін, эвакуяваных расійскімі самалётамі з Кітая, часова размесцяць у Цюменскай вобласці, дзе яны будуць знаходзіцца пад каранцінам. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на віцэ-прэм'ера Расіі Таццяну Голікаву.

Эвакуіраваныя грамадзяне, знаходзячыся на каранціне, будуць забяспечаны ўсім неабходным. Пры гэтым Таццяна Голікава звярнула ўвагу, што сярод эвакуяваных з Кітая ў Расію людзей не будзе заражаных каранавірусам.

Па словах Таццяны Голікавай, Міністэрства замежных спраў Расіі і пасольства Расіі ў Кітаі цяпер вядуць актыўную працу па канчатковым вызначэнні спісу грамадзян, якія будуць эвакуіраваны з Уханя і правінцыі Хубэй.

Паводле звестак МЗС Расіі, у гэты спіс цяпер уваходзяць 147 чалавек, сярод якіх 10 грамадзян Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930