Знайсці
04.02.2020 / 18:019РусŁacБел

Не ўключылі «Сівую ноч». Мужчына пакрыўдзіўся на вядучых сельскай дыскатэкі — і прыйшоў у клуб са стрэльбай

У Давыд-Гарадку п'яны мужчына пакрыўдзіўся на вядучых сельскай дыскатэкі — і прыйшоў у клуб са стрэльбай, паведамляе МУС.

У мясцовым доме культуры п'яны наведвальнік папрасіў загадчыка клубам, які стаяў за пультам, уключыць вядомую кампазіцыю «Сівая ноч». Просьбу наведвальніка задаволілі, прычым не аднойчы. Аднак чарговае пажаданне аднавяскоўца станцаваць пад любімы хіт было праігнаравана, яму папросту параілі пакінуць дом культуры.

У выніку пакрыўджаны мужчына пайшоў. Праўда, неўзабаве вярнуўся з паляўнічай стрэльбай у руках і пачаў пагражаць загадчыку. Пазбегнуць магчымай трагедыі ўдалося дзякуючы сыну апошняга: хлопец схапіўся за дубальтоўку і адвёў яе ў бок. Пазней у падазраванага зброю адабралі і выклікалі міліцыянераў.

Зараз вясковец знаходзіцца ў ізалятары. Следчыя распачалі крымінальную справу па факце хуліганства з пагрозай прымянення зброі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930