Знайсці
12.02.2020 / 09:0813РусŁacБел

«Даедзеце ўжо як-небудзь». Пацыент наваполацкай бальніцы абурыўся станам машыны хуткай дапамогі ФОТЫ

Жыхар Наваполацка Георгій Александровіч штодзённа наведвае працэдуры ў Полацкай раённай бальніцы, куды яго і яшчэ 11 пацыентаў дастаўляюць машыны хуткай дапамогі, якія прадастаўляе Наваполацкая бальніца.

Калі машына чарговы раз не даехала да пацыентаў, бо паламалася па дарозе, мужчына напісаў скаргу на імя галоўнага доктара Наваполацкай бальніцы Сяргея Някрасава.

«Такое здараецца не першы раз. Машына то ламалася па дарозе, то наогул не даязджала да нас. Апошняй кропляй было тое, што за намі, шасцю пацыентамі, прыехала хуткая, у якой можна перавозіць не больш за трох чалавек. На наша пытанне, што нам рабіць, было сказала: «Даедзеце ўжо як-небудзь». Мяне цікавіць, чаму дактары, якія павінны адказваць за здароўе пацыентаў, падвяргаюць нас небяспецы», — кажа Георгій Александровіч.

«Наша Ніва» з тым жа пытаннем звярнулася да намесніцы галоўнага доктара Наваполацкай бальніцы Ірыны Шамянковай.

«Мы атрымалі пісьмовы зварот ад гэтага пацыента. У бальніцы створаная камісія, якая праводзіць праверку па тых недахопах, якія ўказаў пацыент. Як толькі вынікі будуць гатовыя, зможам нешта сказаць. Але я думаю, што такія абуральныя выпадкі, якія апісаў у скарзе пацыент, не пацвердзяцца. Пакуль жа я хачу сказаць, што перад кожным выездам мы правяраем машыны на спраўнасць. Вы ж таксама карыстаецеся транспартам, ведаеце, што машына можа раптам паламацца. На сёння аўтапарк нашай бальніцы ўкамплектаваны неабходнай колькасцю машын. Калі ўзнікае патрэба, стараемся машыны абнаўляць», — адказвае Ірына Шамянкова.

 

НТ, фота Георгія Александровіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930