Знайсці
04.02.2020 / 14:17РусŁacБел

Arche, «Наша гісторыя» і беларускамоўныя дзіцячыя часопісы на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы

5-9 лютага ў Мінску ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтра (пр. Пераможцаў, 14) пройдзе XХVII Міжнародны кніжны кірмаш. Будзе на ім і стэнд выдавецтва Arche.

Там можна будзе пазнаёміцца з новымі выданнямі, задаць пытанні і даведацца пра планы выдавецтва.

У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 кніг. Некаторыя з іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.

На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва, так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў.

Таксама на стэндзе будзе магчымасць набыць выпускі часопіса «Наша гісторыя», дзіцячых выданняў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!».

Кніжны кірмаш працуе:

5-8 лютага (серада-субота): ад 10:00 да 19:00;
9 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 17:00.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера