Знайсці
03.02.2020 / 20:5728РусŁacБел

Упершыню ў гісторыі сярэдняя зарплата ва Украіне перавысіла $500

Сярэдняя намінальная заработная плата ва Украіне ў снежні 2019 года складала 12 264 грыўні, паведамляе дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. У даляравым эквіваленце гэта $519,45 (па сярэднім афіцыйным курсе за снежань).

У параўнанні са снежнем 2018 года ($380,5) яна вырасла на 36,5%. Адна з прычын такога істотнага росту ў тым, што у 2019 годзе грыўня ўмацавалася да даляра на 17%.

Самы нізкі заробак — у работнікаў сферы размяшчэння і арганізацыі харчавання — 7280 грн ($308). Самая высокая зарплата — у сферы дзяржаўнага кіравання, абароны і страхавання — 20 360 грн ($862).

Жыхары Кіева ў сярэднім атрымліваюць самыя вялікія зарплаты — 18 869 грн ($799). Найменшая сярэдняя зарплата ў Чарнігаўскай вобласці — 8851 грн ($375). 

Вобласці на мяжы з Беларуссю, акрамя Кіеўскай, належаць да самых бедных ва Украіне. У той жа час на Данбасе, у Дняпры і Адэсе заробкі вышэйшыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930