Знайсці
25.02.2020 / 10:466РусŁacБел

Чалы назваў тры рэформы, якія крытычна неабходныя Беларусі

У відэапраекце «Ток» эканамічны аналітык Сяргей Чалы падзяліўся меркаваннем, якія тры рэформы трэба ажыццявіць найперш у Беларусі. 

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— Я пачну, як ні дзіўна, не з эканомікі. Я нават не ведаю, як гэта слушна назваць, але я лічу, што цяпер наша галоўная праблема — гэта ўмяшальніцтва дзяржавы, асабліва сілавікоў, у эканоміку, інструментамі якой з’яўляюцца суды.

Без сур’ёзнай судовай рэформы, рэформы праваахоўных органаў, якія з каральных павінны ператварыцца ў ахоўныя, у нас нічога не выйдзе.

Другое пытанне — і пра гэта пастаянна кажу — эканамічная частка, і тут дзве звязаныя рэчы. Першае — рэформа сацзабеспячэння, бо яна ў нас пабудаваная па прынцыпе «мы дапамагаем непрацаздольнаму насельніцтву», а цяпер у нас самымі ўразлівымі аказаліся працаздольныя людзі, якія губляюць працу, якіх будуць звальняць, бо неэфектыўныя прадпрыемствы будуць закрывацца або скарачаць колькасць работнікаў.

Трэба нешта прыдумваць, бо смяхотная дапамога па беспрацоўі, якая ёсць цяпер, — гэта першая перашкода, з-за якой нашы ўлады не пачынаюць рэформы неэфектыўных прадпрыемстваў. Бо яны не ведаюць, што пасля з гэтымі людзьмі рабіць — ім дапамагчы няма чым.

Пра тое, што патрэбная рэформа сацзабеспячэння, міжнародныя спецыялісты кажуць з 2009 года — і нічога не зроблена за ўвесь гэты час, колькі яго было страчана.

І апошняе — многія кажуць, што з гэтага трэба пачынаць, а я думаю, трэба заканчваць, — гэта, мабыць, канстытуцыйная рэформа.

Бо той перакос у бок самадзяржаўя, які ў нас здарыўся ў 1996 годзе, трэба, несумненна, выпраўляць: канкурэнцыя, барацьба галін улады адна супраць адной павінны абавязкова прысутнічаць. І гэта нават Лукашэнка пачаў разумець.

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930